Ватыль Віктар Мікалаевіч
Нарадзіўся 01.06.1954 г. у г. Гродне. У 1976 годзе скончыў гістарычна-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. У 1979-1982 гг. навучаўся ў аспірантуры БДУ імя У.І. Леніна пры кафедры гісторыі філасофіі. У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па філасофіі на тэму „Национальный вопрос в трудах Г. Валецкого” ў спецыялізаваным савеце пры БДУ. У 2002 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на паліталогіі на тэму „Концепция правового государства в либеральной политической мысли России второй половины ХІХ – начала ХХ века” ў спецыялізаваным савеце пры БДУ. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 2005 годзе.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе з 1977 года, з 2002 года ўзначальвае кафедру паліталогіі.
Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў - гісторыя палітычнай думкі, тэорыя і метадалогія палітыкі, палітычная рэгіяналістыка. Аўтар 184 навуковых працаў, у тым ліку 6 манаграфій і 4 навучальна-метадычных дапаможнікаў.
Курсы, якія выкладаюцца:
- Паліталогія
- Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы
- Актуальные пытанні тэорыі і метадалогіі палітычных навук
- Тэорыя і практыка дэмакратыі