Сільчанка Мікалай Уладзіміравіч
Мікалай Уладзіміравіч Сільчанка, доктар юрыдычных навук, прафесар.
Нарадзіўся 4 сакавіка 1954 года ў пасёлку Чырвоны Свет Буда – Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Сярэднюю адукацыю набываў у Пянчынскай і Глазаўскай школах. У 1971 годзе паступіў у Калінінградскі дзяржаўны універсітэт (зараз Балтыйскі федэральны універсітэт імя І. Канта) на эканоміка-прававы факультэт. Універсітэт скончыў у 1975 годзе датэрмінова па спецыяльнасці правазнаўства і атрымаў дыплом юрыста з адзнакай. У 1976 – 1978 гг. праходзіў службу ў Савецкай Арміі.
У 1976 годзе паступіў і ў 1981 годзе скончыў аспірантуру Інстытута дзяржавы і права АН СССР. На фармаванне Мікалая Ўладзіміравіча як навукоўца істотна паўплывала заслужаны юрыст Расійскай Федэрацыі, прафесар, доктар юрыдычных навук Паленіна Святлана Васільеўна, якая была яго навуковым кіраўніком. Кандыдацкую дысертацыю па тэме “Научные основы типологии нормативных правовых актов” абараніў у спецыялізаваным савеце па абароне доктарскіх дысертацый Д. 002. 09. 01 у Інстытуце дзяржавы і права АН СССР у 1981 г. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 1988 годзе.
У 1989 – 1992 гг. вучыўся ў дактарантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Доктарскую дысертацыю па тэме «Проблемы верховенства закона» абараніў у спецыялізаваным савеце Д. 057. 03. 07 па прысуджэнні вучонай ступені доктара юрыдычных навук пры Беларускім дзяржаўным універсітэце ў 1993 годзе. Вучонае званне прафесара прысвоена ў 1995 годзе.
Абедзьве дысертацыі абаронены па спецыяльнасці 12. 00. 01 – тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; гісторыя палітычных і прававых вучэнняў.
Прафесар М.У. Сільчанка - таленавіты навуковец – юрыст. Апублікаваў у беларускіх і расійскіх выданнях, у выданнях краін далёкага замежжа і краін СНД 216 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, 14 вучэбных дапаможнікаў, вучэбна-метадычных комплексаў і тэкстаў лекцый. Аўтар навучальных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, звыш 100 навуковых артыкулаў у навуковых часопісах Францыі, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Польшчы, Туркменістане, Рэспублікі Беларусь. Манаграфіі і навучальныя дапаможнікі знаходзяцца ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы, бібліятэцы Кангрэсу ЗША, бібліятэках дзяржаў СНД.
Прафесарам М.У. Сільчанка:
1) распрацавана тэорыя ідэальнага тыпу нарматыўных прававых актаў і здзейснена тыпалогія нарматыўных прававых актаў у іерархічнай, галіновай і федэратыўнай структурах заканадаўства; сфармуліравана ідэя і абгрунтаваны механізм утварэння шматструктурнасці сістэмы заканадаўства;
2) распрацавана тэорыя вяршэнства закона ва ўмовах падзелу ўлады, вызначаны суадносіны аб’ектыўнага сацыяльнага закона і закона юрыдычнага, сфармуліраваны гнасеалагічныя і логіка – прававыя параметры вяршэнства закона, вызначаны межы дзеяння заканадацеля і суадносіны закона з актамі выканаўчай улады;
3) распрацавана тэорыя крыніц сучаснага беларускага права, праведзена іх ўніверсальная класіфікацыя, сфармуліраваны асновы канстытуцыйнага інстытута крыніц права і прапанавана новая тыпалогія прававых сістэм, вызначаны асноўныя накірункі развіцця і сістэматызацыі крыніц беларускага права, абгрунтаваны асноўныя шляхі ўдасканалення адзінага прававога класіфікатара.
Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Сільчанкі М.У. было абаронена дванадцаць кандыдацкіх дысертацый. Прафесар М.У. Сільчанка з’яўляецца заснавальнікам і кіраўніком навукова-педагагічнай школы па фундаментальных праблемах тэорыі права.
Пад кіраўніцтвам прафесара М.У. Сільчанкі распрацаваны тры асобныя праекты ў межах дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў, праведзена звыш двадцаці міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцый і семінараў. Прымаў асабісты ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якая была зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2002 года № 205 і актыўна выкарыстоўваецца пры правядзенні навуковых даследаванняў па праблемах тэорыі права і дзяржавы і галіновых юрыдычных навуках.
Прафесар М.У. Сільчанка – знакаміты арганізатар юрыдычнай адукацыі, сябра вучэбна-метадычнага аб’яднання па юрыдычных навуках. Прафесар М.У. Сільчанка падрыхтаваў трох лаурэатаў і дзесяць пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых прац. З’яўляецца аўтарам шэрагу аналітычных прац, якія прысвечаны развіццю юрыдычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
2 лістапада 2009 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 528 за шматгадовую плённую працу, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, заслугі ў развіцці навукі і адукацыі прафесар М.У. Сільчанка быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.
 
 
Публикации
1. Сильченко, Н.В. Кодификационные акты и их типы / Н.В. Сильченко // Советское государство и право. – 1980, № 10.
2. Сильченко, Н.В. Роль и место понятия «типология» в понятийном аппарате теории государства и права / Н.В. Сильченко // Правотворчество. Вопросы теории. – М.; ИГП АН СССР, 1982.
3. Silchenko, N.V. Quelgues aspects sociologiques de letud de la typologie des aktes normatifs / N.V. Silchenko // La creation du droit/ Aspekt sociaux. – Paris 1982.
4. Сильченко, Н.В. Структурные связи в системе законодательства как основание типологии норм права / Н.В. Сильченко // Вопросы совершенствования законодательства Литовской ССР. – Вып. 20. – Вильнюс, 1985.
5. Сильченко, Н.В. Научные основы типологии нормативно-правовых актов в СССР: монография / С.В. Поленина, Н.В. Сильченко. – М., Наука, 1987.
6. Сильченко, Н.В. О проблемах совершенствования нормативной основы правовой системы / Н.В. Сильченко //Советское государство и право.– 1987, № 11.
7. Сильченко, Н.В. Количественное соотношение между видами актов и проблемы теории закона / Н.В. Сильченко // Советское государство и право.– 1988, № 2.
8. Сильченко, Н.В. Границы деятельности законодателя / Н.В. Сильченко // Советское государство и право. – 1991, № 8.
9. Сильченко, Н.В. Законатворчасць ва ўмовах падзелу ўлад / Н.В. Сильченко // Радяньске права. – 1991, № 7.
10. Сильченко, Н.В. Границы деятельности законодателя (краткий очерк истории проблемы) / Н.В. Сильченко // Право и демократия. – Вып. 4. – Минск: Университетское, 1991.
11. Сильченко, Н.В. О правовой природе общественных отношений / Н.В. Сильченко // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Сер. 3. – Мінск. – 1991. – № 2.
12. Сильченко, Н.В. Закон: этимология слова и генезис понятия / Н.В. Сильченко // Право и демократия. – Вып. 5. – Университетское, 1992.
13. Сильченко, Н.В. Эмпирические и теоретические знания в законотворческом процессе / Н.В. Сильченко // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. Сер. 3. – Мінск, 1991. – № 3.
14. Сильченко, Н.В. Закон: проблемы этимологии, социологии и логики: монография / Н.В. Сильченко. – Минск: Навука і тэхніка, 1993.
15. Сильченко, Н.В. Юридический закон сквозь призму законов науки / Н.В. Сильченко // Право и демокраия. – Вып. 6. – Минск, Университетское, 1994.
16. Сильченко, Н.В. О верховенстве закона в условиях разделения властей / Н.В. Сильченко // Правотворческая деятельность в Республике Беларусь. – Минск, ООО Скарына, 1997.
17. Сильченко, Н.В. От верховенства закона в условиях полновластия советов к верховенству закона в условиях разделения властей / Н.В. Сильченко // Право и демократия. – Вып. 8. – Минск, 1997.
18. Сільчанка, М.У. З гісторыі самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь (1990-1997 гг.) / М.У. Сільчанка // Місцеве самоврядування в сучасній політічній системі в Украіні і Беларусі (доповіді міжнародноі конференціі). – Киів: НАН Украіні, 1997.
19. Сільчанка, М.У. Аб удакладненні месца і ўзмацненні ролі Канстытуцыйнага суда ў сістэме судовай улады Рэспублікі Беларусь / М.У. Сільчанка // Веснік Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. – 1999, № 3.
20. Сільчанка, М.У. Канстытуцыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь: праблемы і перспектывы / М.У. Сільчанка // Беларусы і палякі: дыялог народаў і культур. Х-ХХ ст.” – Беласток, 2000.
21. Сильченко, Н.В. Концепция совершенствования законодательства: понятие, структура, содержание / Н.В. Сильченко // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2001, № 3.
22. Сильченко, Н.В. Юридическая наука Беларуси: состояние, проблемы и перспективы развития / Н.В. Сильченко // Российско-белорусская наука и проблемы законодательства. – Калуга: Гриф, 2002.
23. Сильченко, Н.В. О критериях отраслей права / Н.В. Сильченко // Право и демократия. – Вып. 13. – Минск, 2002.
24. Сильченко, Н.В. Некоторые проблемы отраслевой структуры права // Государство и право: теория и практика. – Вып. 1. – Калининград: Изд-во Калининградского государственного университета, 2002.
25. Сільчанка, М.У. Праблемы дзеяння нарматыўных прававых актаў / М.У. Сільчанка // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2003, № 1.
26. Сильченко, Н.В. О концепции совершенствования белорусского законодательства / Н.В. Сильченко // Государство и право: теория и практика. – Вып. 2. Калининград: Изд-во Калининградского государственного университета, 2003.
27. Сільчанка, М.У. Аб новай прававой рэальнасці у прававой сістэме Рэспублікі Беларусь / М.У. Сільчанка // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2003, № 4.
28. Сільчанка, М.У. Агульная тэорыя права: навучальны дапаможнік / М.У. Сільчанка. – Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2004.
29. Сильченко, Н.В. Зарождение первичных закономерностей нормативного регулирования общественных отношений / Н.В. Сильченко // Государство и права: теория и практика.– Вып. 3. – Калининград: Изд-во Калининградского государственного университета, 2004.
30. Сильченко, Н.В. Проблемы предмета правового регулирования / Н.В. Сильченко // Государство и право.– 2004, № 12.
31. Сільчанка, М.У. Паходжанне дзяржавы і права: вуч. дапаможнік з грыфам Міністэрстэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / М.У. Сільчанка. – Гродна: Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы, 2005. – 147 с.
32. Сильченко, Н.В. Правовая система Беларуси в сравнении с правовой системой Российской Федерации / Н.В. Сильченко // Правовая система России в условиях глобализации: Сборник материалов «круглого стола». – М.: Ось – 89, 2005.
33. Сильченко Н.В. Об эквивалентной природе права и справедливости в праве / Н.В. Сильченко // Государство и право: теория и практика – Вып. 4. – Калининград: Российский государственный университет им. И. Канта. – 2005.
34. Сильченко, Н.В. Теоретические проблемы интеграции правовой системы Республики Беларусь и Российской Федерации / Н.В. Сильченко // Государство. Демократия. Закон: сб. научн. cтатей , посвящённый 80-летию профессора Головко А.А. – Минск: БГУ, 2005.
35. Сільчанка, М.У. Паходжанне дзяржавы і права: вуч. дап. з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / М.У. Сільчанка. – Мінск:Тэсей, 2005.
36. Сільчанка, М.У. Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права: інфармацыйна-біябібліяграфічны даведнік / М.У. Сільчанка. – Гродна: ГрДУ імя Я. Купалы, 2005.
37. Сильченко, Н.В. Соотношение права и нравственности – основа “этизации» теории государства и права / Н.В. Сильченко // Государство и право. – 2005, № 9.
38. Сильченко, Н.В. О справедливости в праве и морали / Н.В. Сильченко // Духовность, общество, личность, государство. – 2006, № 1.
39. Сільчанка, М.У. Паняцце і віды крыніц сучаснага беларускага права / М.У. Сільчанка // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2006, № 2.
40. Сільчанка, М.У. Царкоўныя (кананічныя) нормы ў якасці крыніцы права ў Рэспубліцы Беларусь / М.У. Сільчанка // Від громодяньского суспільніцтва до правовоі державі: Матеріали 1 Міжнародноі науково – практічноі конференціі. – Харьків: ХНУ імені В.Н. Каразіна, 2006.
41. Сільчанка, М.У. Акты Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у сістэме крыніц сучаснага беларускага права / М.У. Сільчанка // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2006, № 4.
42. Сильченко, Н.В. О понятии источников права / Н.В. Сильченко // Правотворчество и технико-юридические проблемы формирования системы российского законодательства в условиях глобализации: сб. статей. – М.; Нижний Новгород, 2007.
43. Сільчанка, М.У. Акты вышэйшых судовых інстанцый у сістэме крыніц сучаснага беларускага права / М.У. Сільчанка // Право и демократия: сб. научных трудов. – Вып. 18. редкол.: В.Н.Бибило (гл. ред.) [ и др.] – Минск: БГУ, 2007.
44. Сільчанка, М.У. Праблемы крыніц сучаснага беларускага права / М.У. Сільчанка // Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. – 2007, № 4.
45. Сильченко, Н.В. Единый правовой классификатор Республики Беларусь: проблемы и перспективы / Н.В. Сильченко // Юстиция Беларуси. – 2008, № 1.
46. Сільчанка, М.У. Праблемы азначэння паняцця, вызначэння відаў, юрыдычнай сілы і сістэмы крыніц сучаснага беларусскага права / М.У. Сільчанка // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Серыя 4, Правазнаўства. – 2008, № 2.
47. Сільчанка, М.У. Агульная тэорыя права: вучэбна-метадычны комплекс / М.У. Сільчанка. – Гродна: ГрДУ імя Я.Купалы, 2008.
48. Сільчанка, М.У. Праблемы абагуленасці, фармальнай азначанасці, структуры (будовы) і эфектыўнасці норм права / М.У. Сільчанка // Право и демократия: сб. научных трудов. – Вып. 19. редкол.: В.Н. Бибило (гл.ред.) [ и др.]. – Минск: БГУ, 2008.
49. Сільчанка, М.У. Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: гістарычны нарыс / М.У. Сільчанка. – Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2008.
50. Сільчанка, М.У. Праблемы вызначэння прававой прыроды, відавай прыналежнасці і месца асобных прававых актаў у сістэме крыніц сучаснага беларускага права / М.У. Сільчанка // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Сер. 4, Правазнаўства.– 2009, № 1.
51. Сільчанка, М.У. Дырэктывы Прэзідэнта: прававая прырода, месца і роля ў правовой сістэме і сістэме крыніц сучаснага беларускага права / М.У. Сільчанка // Юстыцыя Беларусі. –2009, № 6.
52. Сільчанка, М.У. Характарыстыка асноўных тыпаў іерархічных сувязяў у сістэме крыніц сучаснага беларускага права / М.У. Сільчанка // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Сер. 4, Правазнаўства. – 2009, № 3.
53. Класіфікацыя і эвалюцыя крыніц права ў залежнасці ад тыпу і віду прававой сям’і // Право и демократия: сб. научных трудов / редкол.: В.Н. Бибило (гл.ред.) [ и др.]. – Вып. 20. – Минск: БГУ, 2009.
54. О факторах построения и путях совершенствования правового классификатора // Вестник Российского государственного университета им. И.Канта. – Вып. 9: – Сер. Экономическе и юридические науки. – Калининград: Изд-во РГУ им. И. Канта, 2009.
55. От единого правового классификатора к универсальному правовому классификатору // Право и демократия: сб. научных трудов / редкол.: В.Н. Бибило (гл. ред.) [и др.]. – Вып. 21. – Минск: БГУ, 2010.
56. Актуальныя праблемы сістэматызацыі беларускага заканадаўства (артыкул на беларускай мове) // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Сер. 4, Правазнаўства. – 2011, № 1.
57. Праблемы вызначэння відавага складу і класіфікацыі крыніц права // Право и демократия: сб. научных трудов / редкол.: В.Н. Бибило (гл. ред.) [и др.]. – Вып. 22. – Минск: БГУ, 2011.
58. Юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: імёны: біяграфічны даведнік. – Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2011.
59. Актуальныя праблемы юрыдычнай адукацыі // Юридическое образование: традиции и новации: cб. науч.ст. / ГрГУ им. Я.Купалы; редколл.: Н.В. Сильченко (отв.ред.) [ и др. ].– Гродно: ЮрСаПринт, 2011.
60. Прававы прэцэдзент у прававой сістэме Рэспублікі Беларусь: ад фактычнага існавання да тэхналогіі легалізацыі // Юстыцыя Беларусі. – 2012, № 2.
61. Аб універсальных прыметах прававога прэцэдэнта // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. – Сер. 4, Правазнаўства. – 2012, № 1 (124).
62. Аб праявах адной з тэндэнцый развіцця канстытуцый сучасных еўрапейскіх дзяржаў // Право и демократия: сб. научных трудов / редкол.: В.Н. Бибило (гл.ред.) [ и др.]. – Вып. 23. – Минск: БГУ, 2012.
63. Тэорыя крыніц беларускага права:манаграфія. – Гродна: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2012.