Васілевіч Роза Ціханаўна
Нарадзілася 6.12.1931 года ў горадзе Уфе. З верасня 1946 года жыве ў Міёрах Віцебскай вобласці. Яна з’яўляецца выпускніцай першага выпуску Міёрскай сярэдняй школы, які адбыўся ў 1950 годзе. З кастрычніка 1952 года пачала працаваць настаўніцай Шалцінаўскай сямігодкі, а ў 1955 годзе закончыла Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (цяпер Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава) па спецыяльнасці выкладчыка гісторыі. Працавала дырэктарам Букаўскай сямігадовай школы. З верасня 1957 года -  24 гады працавала інспектарам раённага аддзела народнай адукацыі. З 1981 да 1987 гады працавала завучам Міёрскай сярэдняй школы № 3, затым да 1994 года настаўніцай гісторыі.

У 1972 годзе ёй прысвоена званне “Заслужаны настаўнік школ БССР”. Яе праца адзначана ордэнам “Знак Пашаны”, юбілейным медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна”.