Навіцкі Bіктар Антонавіч
Нарадзіўся 8 мая1926 года ў вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1954 годзе скончыў факультэт рускай мовы i літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага, а ў 1962 г. гістарычны факультэт гэтага ж інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў на Урале ў вугальным разрэзе. Пасля вайны да 1961 года на камсамольскай i партыйнай рабоце ў Дзяржынску. З 1962  па 2004 гг. займаўся педагагічнай дзейнасцю.
 з 1962 па 1978 гг. - дырэктар СШ № 1 г. Дзяржынска, з 1979 па 1994 гг. - дырэктар Навасёлкаўскай СШ, а з 1995 па 2004 гг. - настаўнік гісторыi ў гэтай школе. Узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», ганаровым знакам «Выдатнік народнай асветы БССР» (1967), ганаровым знакам «Выдатнік народнай асветы СССР» (1985) і iншымі.

Званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1973годзе.