Государственный герб Республики Беларусь

Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

Адукацыя дзеля будучыні краіны
Асноўнымі задачамі кіравання з'яўляюцца:
 1.1. забеспячэнне каардынацыі рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, аптымальных прававых, арганізацыйных і сацыяльна-эканамічных умоў для развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
 1.2. удасканаленне работы па грамадзянска-патрыятычным, духоўным і маральным выхаванні моладзі;
 1.3. стварэнне ўмоў для павышэння сацыяльна-палітычнай актыўнасці моладзі, садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска значных ініцыятыў;
 1.4. падтрымка таленавітай моладзі, праектаў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, вучнёўскага і студэнцкага самакіравання; 
 1.5. узаемадзеянне з рэспубліканскімі дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб'яднаннямі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, правядзенне работы па забеспячэнню дзейнасці кансультатыўна-дарадчых органаў у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі; 
 1.6. садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, папярэджанню асацыяльных праяў у асяроддзі моладзі;
 1.7. садзейнічанне фарміраванню сямейных каштоўнасцей, умацаванню інстытута сям'і, развіццю культуры ўзаемаадносін паміж паламі, падтрымцы маладой сям'і;
 1.8. садзейнічанне развіццю і ўдасканаленню маладзёжнай кадравай палітыкі; 
 1.9. падтрымка і ўдасканаленне студатрадаўскага, валанцёрскага (добраахвотніцкага) руху, прадпрымальніцкай дзейнасці моладзі; 
 1.10. садзейнічанне развіццю міжнародных сувязей у сферы маладзёжнай палітыкі, арганізацыя супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі па пытаннях, аднесеных да вядзення кіравання, садзейнічанне міжнародным абменам;
 1.11. правядзенне работы па забеспячэнні дзейнасці Cавета па справах моладзі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў;
 1.12. забеспячэнне каардынацыі дзейнасці падведамных арганізацый па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі;
 1.13. эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.