Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў"
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Электронны зварот у абавязковым парадку павiнна ўтрымлiваць:
Электронныя звароты, якія паступілі ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней аднаго месяца. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".
ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ МОГУЦЬ БЫЦЬ ПАКІНУТЫ БЕЗ РАЗГЛЯДУ ПА СУТНАСЦІ, КАЛІ ЯНЫ:
Адказ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў".