На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
МартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
31 января 2005
Пресс-бюллетень за февраль 2005 г.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ПРЭС-ЦЭНТР ПРЕСС-ЦЕНТР
вул. Савецкая, 9 ул. Советская, 9
220010, Мінск, 220010, Минск
тэл. 222-42-43, факс (017) 220-84-83 тел. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail: ivchenkov@minedu.unibel.by E-mail: konchits@minedu.unibel.by

У лютым упраўленне дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі працягне вывучэнне стану работы дашкольных устаноў Брэсцкай, Магілёўскай абласцей і г. Мінска па выкананню "Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь", а таксама прааналізуе работу эксперыментальных пляцовак па рэалізацыі праекта "Развіццё дзяцей ранняга ўзросту".

Тэл. 200-14-82

З 1 па 10 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) будзе экспанавацца юбілейная выстава Народнай скульптурна-керамічнай студыі "Крынічка".

Тэл. 227-12-06

3 лютага на базе юрыдычнага каледжа Беларускага дзяржаўнага універсітэта праводзіцца рэспубліканскі семінар-практыкум "Удасканаленне падрыхтоўкі юрыдычных кадраў ва ўмовах рэалізацыі адукацыйнага стандарта".

Тэл. 238-51-91, 229-29-43

4 лютага ў актавай зале Барысаўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя 25-годдзю каледжа, і ўручэнне ўзнагарод спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Рашэннем савета фонда, зацверджаным распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.12.2004 № 607, творчаму аб’яднанню "Творчасць. Эрудыцыя. Пазнанне" Барысаўскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа аказана фінансавая падтрымка ў памеры 12 млн. рублей на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы, прэміі навучэнцам і выкладчыкам.

Пачатак у 14.00.

Тэл. 200-90-56

5 лютага Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць гульню "Я ведаю ўсё" (аб праблемах наркаманіі, курэння, алкагалізму, іх прафілактыцы). Пачатак у 10.00.

Тэл. 264-87-28

З 9 па 26 лютага ў рэспубліканскай галерэі "Прырода і творчасць" Рэспубліканскага экалагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка, 8) будзе экспанавацца рэспубліканская выстава фларыстычнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Кветкавыя фантазіі" навучэнцаў Цэнтра дзіцячай творчасці г. Лепеля і Экалагічнага цэнтра аб’яднанняў пазашкольнай выхаваўчай работы з дзецьмі і падлеткамі г. Полацка.

Тэл. 264-87-28

14 лютага Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) праводзіць конкурсна-забаўляльную праграму для моладзі горада "Валянцінаў дзень".

Тэл. 227-12-06

15 лютага ў Рэспубліканскім Доме навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі (вул. Славінскага, 12) пройдзе ўрачыстае ўручэнне ўзнагарод спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Прэміі фонду будуць уручаны навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Тэл. 222-64-90

15 лютага ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі плануе правесці нараду загадчыкаў кафедраў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў па пытаннях удасканалення работы па фізічным выхаванні навучэнцаў устаноў адукацыі.

Тэл. 227-21-90

У сярэдзіне лютага ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка адбудзецца нарада-семінар адказных сакратароў прыёмных камісій вышэйшых навучальных устаноў па арганізацыі падрыхтоўкі і правядзенню ўступнай кампаніі ў 2005 годзе.

Тэл. 227-21-90

15-16 лютага на базе Нацыянальнага дзіцячага аздараўленчага лагера "Зубраня" пройдзе пасяджэнне Рэспубліканскага савета дырэктараў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання "Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у практыцы работы ўстаноў адукацыі".

Тэл. 227-12-06

У трэцяй дэкадзе студзеня на базе Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электронікі (вул. Казінца, 91) плануецца правесці рэспубліканскі семінар-нараду "Падрыхтоўка кадраў на аснове інтэграцыі прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі".

Да удзелу ў семінары будуць запрошаны работнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; намеснікі начальнікаў упраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама; работнікі Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі; дырэктары абласных (Мінскага гарадскога) вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі, вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама; дырэктары прафесійна-тэхнічных каледжаў; старшыні абласных (Мінскага гарадскога) савета дырэктараў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі; прадстаўнікі міністэрстваў, арганізацый-заказчыкаў кадраў.

Тэл. 222-64-90

15-16 лютага ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар "Гуманізацыя мастацка-эстэтычнай адукацыі: шляхі засваення беларускага мастацтва на ўроках сусветнай мастацкай культуры".

Тэл. 222-65-31

17 лютага Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць турнір знаўцаў "Прырода і таямніцы прыроды". Пачатак у 15.00.

Тэл. 264-87-28

17 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16) будзе экспанавацца выстава дзіцячай творчасці калектыва "Творчая скарбонка" сярэдняй школы № 200 г. Мінска.

Тэл. 227-12-06

З 17 па 20 лютага ў г. Магілёве будзе праходзіць першынство Рэспублікі Беларусь па лыжнаму арыентаванню сярод навучэнцаў.

Тэл. 262-54-19

18 лютага Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва ладзіць святочную праграму "Мужным прысвячаецца". Пачатак у 15.00.

Тэл. 264-87-28

18-20 лютага на базе Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў (вул. Макаёнка, 12) пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы навучэнцаў па хуткаснай радыётэлеграфіі на Кубак Цэнтра, прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны.

Удзельнікі – навучэнцы гурткоў і секцый радыёспорту, якія прадстаўляюць пазашкольныя ўстановы рэспублікі і клубы ДТСААФ.

Адкрыццё спаборніцтваў 19 лютага ў 10.00.

Тэл. 264-78-80

18-22 лютага Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў праводзіць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па авіямадэльнаму спорту ў класе F2-В (паветранага бою), прысвечаныя Дню абаронцы Айчыны.

Удзельнікі – авіямадэлісты з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі.

Адкрыццё спаборніцтваў 19 лютага ў 10.00.

Тэл. 264-78-80

19 і 26 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул.  Фабрыцыуса, 5) будзе ладзіцца тэатралізаванае гульнёвае прадстаўленне "Вясёлы экспрэс" для школьнікаў Кастрычніцкага і Маскоўскага раёнаў г. Мінска.

Тэл. 227-12-06

З 20 па 28 лютага Народная харавая капэла "Раніца" Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе прымаць удзел у міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў на творчых пляцоўках г. Мінска.

Тэл. 227-12-06

У другой палове лютага ў Міністэрстве адукацыі пройдзе пасяджэнне дзяржаўнай камісіі па падрыхтоўцы падручнікаў у гуманітарна-грамадазнаўчай сферы.

Тэл. 227-21-90

22 лютага ўпраўленне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі праводзіць на базе Мінскага дзяржаўнага вышэйшага радыётэхнічнага каледжа (пр. Ф.Скарыны, 62) рэспубліканскую нараду адказных сакратароў прыёмных камісій устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Тэл. 200-60-54

22 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) адбудзецца творчая сустрэча выхаванцаў Цэнтра з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаная 60-годдзю Перамогі.

Тэл. 227-12-06

23-24 лютага Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва праводзіць XVI рэспубліканскі конкурс навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў адукацыі.

Тэл. 264-87-28

23-25 лютага ў Віцебскім дзяржаўным абласным інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі пройдзе рэспубліканскі семінар "Інтэграваны падыход да выкладання мастацка-эстэтычных дысцыплін ва ўстановах з агульнаэстэтычным накірункам".

222-65-31

24 лютага ў актавай зале Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка (вул. Савецкая, 18) адбудзецца пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі па пытаннях:

1. Аб выніках правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2004 годзе і падрыхтоўцы да яго правядзення ў 2005 годзе.

Дакладчык – дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Н.С.Фяськоў.

2. Вынікі выканання Галіновага пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Цэнтральным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за 2004 год.

Дакладчыкі – намеснік Міністра адукацыі К.С.Фарыно, старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Т.І.Чобатава.

Тэл. 222-64-58

24 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) праводзіцца майстар-клас кіраўніка Народнага ансамбля танца "Белая Русь" А.Л.Карповіча для кіраўнікоў самадзейных мастацка-харэаграфічных калектываў вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў.

Тэл. 227-12-06

24 лютага Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі (вул. Лук’яновіча, 18) праводзіць пасяджэнне рэспубліканскага савета Усебеларускай турысцкай экспедыцыі навучэнцаў "Наш край". Пачатак у 14.00.

Тэл. 262-54-19

24-25 лютага ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе праходзіць рэспубліканскі семінар "Каардынацыя дзейнасці структур павышэння кваліфікацыі па асваенню настаўнікамі-славеснікамі новага зместу моўнай і літаратурнай адукацыі ў 12-гадовай школе".

Тэл. 222-64-92

24 лютага ўпраўленне дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі праводзіць на базе Наваполацкага дзіцячага дома рэспубліканскую нараду для кіраўнікоў дзіцячых дамоў, якія забяспечваюць выхаванне і навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту.

Тэл. 200-14-82

24-25 лютага на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі праводзіцца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя "Арганізацыя работы па асновах бяспекі жыццядзейнасці ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі".

Тэл. 222-66-47

25-27 лютага Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі (вул. Лук’яновіча, 18) праводзіць першынство Рэспублікі Беларусь па спартыўнаму скалалазанню сярод навучэнцаў.

Тэл. 262-54-19

26 лютага ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) адбудзецца творчая сустрэча Народнай харавой капэлы "Раніца" з харавымі калектывамі г. Масквы, Рыгі, Кіева – удзельнікамі міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў.

Тэл. 227-12-06

З 27 лютага па 3 сакавіка ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі будзе праходзіць рэспубліканскі турнір юных фізікаў.

Тэл. 222-64-92

З 28 лютага па 1 сакавіка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (вул. Фабрыцыуса, 5) будзе працаваць рэспубліканскі семінар "Сацыякультурнае праектаванне і мадэліраванне вольнага часу дзяцей і моладзі" для культарганізатараў і загадчыкаў аддзелаў масавых мерапрыемстваў устаноў пазашкольнага выхавання і навучання.

Тэл. 227-12-06

З 28 лютага па 3 сакавіка на базе Віцебскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа праводзіцца рэспубліканскі конкурс па практычнаму выкарыстанню персанальных камп’ютэраў навучэнцамі ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Тел. 222-64-90

У лютым Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі праводзіць наступныя курсы павышэння кваліфікацыі:

    1. Намеснікаў дырэктараў навучальных устаноў па вучэбна-вытворчай рабоце, вытворчаму навучанню, старэйшых майстроў: "Арганізацыя эфектыўнага вытворчага навучання ў сучасных умовах".
    2. Загадчыкаў аддзяленняў: "Арганізацыйна-педагагічныя асновы забеспячэння рэалізацыі зместу сярэдняй спецыяльнай адукацыі".
    3. Работнікаў кантрольна-рэвізійных службаў Міністэрства адукацыі: "Удасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў кантрольна-рэвізійных службаў".
    4. Педагогаў-псіхолагаў, сацыяльных педагогаў, выкладчыкаў: "Псіхалагічныя праграмы развіцця асобы ў падлеткавым і юнацкім узросце".

Мэтавыя курсы:

    1. Дырэктараў, намеснікаў дырэктараў ПТНУ, работнікаў абласных вучэбна-метадычных цэнтраў прафесійнай адукацыі: "Стратэгічнае планаванне развіцця ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі".
    2. Выкладчыкаў, метадыстаў, майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыі : "Працэс ацэньвання і яго асаблівасці пры выкарыстанні дзесяцібальнай шкалы".
    3. Выкладчыкаў, метадыстаў устаноў адукацыі: "Інтэрнэт-тэхналогіі ў адукацыі".
    4. Выкладчыкаў, намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай рабоце, метадыстаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі: "Педагагічныя асновы праектавання і рэалізацыі зместу сярэдняй спецыяльнай адукацыі".
    5. Кіраўнікоў, выкладчыкаў, метадыстаў, майстроў вытворчага навучання, спецыялістаў органаў кіравання, распрацоўшчыкаў вучэбна-праграмнай дакументацыі: "Тэхналогія праектавання і метадычнага забеспячэння прафесійна-тэхнічнай адукацыі ва ўмовах трансфармацыі прафесійнай адукацыі".
    6. Выкладчыкаў агульнаадукацыйных, агульнатэхнічных і спецыяльных дысцыплін: "Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў вучэбным працэсе".
    7. Майстроў вытворчага навучання: "Методыка выхаваўчай работы майстра ў вучэбнай групе".

Тэл. 235-84-43