На главную/Архив новостей
201720162015201420132012201120102009200820072006200520042003
МартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьНоябрьОктябрьСентябрьАвгустИюльИюньМайАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрьСентябрьИюньАпрельМартФевральЯнварьДекабрьНоябрьОктябрь
30 сентября 2005
Пресс-бюллетень за октябрь 2005 г.
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ
РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ПРЭС-ЦЭНТР ПРЕСС-ЦЕНТР
вул. Савецкая, 9 ул. Советская, 9
220010, Мінск, 220010, Минск
тэл. 222-42-43, факс (017) 220-84-83 тел. 222-42-43, факс (017) 220-84-83
E-mail: ivchenkov@minedu.unibel.by E-mail: konchits@minedu.unibel.by

ПРЭС – БЮЛЕТЭНЬ

(Кастрычнік 2005 г.)

Віншаванне з Днём настаўніка

Паважаныя калегі!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам, якое сімвалізуе глыбокую павагу да настаўніцкай працы і ўшаноўванне яе нашым грамадствам. Сучасны педагог – гэта чалавек, які знаходзіцца ў пастаянным пошуку, ідзе ў нагу з часам, хутка рэагуе на змены ў грамадскім жыцці і навуковай сферы. Гэтага патрабуе яго прызначэнне – вучыць і выхоўваць, фарміраваць асобу.

Мы бачым, што ў сучасным свеце месца і роля адукацыі кардынальна памянялася. Яна ўсё ў большай ступені становіцца асновай сацыяльнага прагрэсу, развіцця чалавечага патэнцыялу. Ад узроўню адукацыі ў краіне залежыць і якасць жыцця, і эканамічныя перспектывы. Адукацыя з’яўляецца сацыяльнай і духоўнай апорай жыццядзейнасці чалавека. У нашай краіне вызначаны базавыя сферы, якія аказваюць уздзеянне на паспяховасць сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця. Да іх ліку ў першую чаргу адносіцца сфера адукацыі.

Прэзідэнт нашай краіны неаднаразова падкрэслівае значнасць настаўніцкай працы і важнасць педагагічнай дзейнасці для грамадства. Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка адзначае: “Беларуская школа пачэсна выконвае найважнейшую місію навучання і выхавання навучэнцаў і студэнтаў, разам з глыбокімі ведамі прывівае ім духоўнасць, любоў да Радзімы і гордасць за наш народ”. У гэтых словах дадзена высокая ацэнка нашай з вамі працы, што абавязвае нас яшчэ лепш працаваць, быць больш мудрымі і настойлівымі ў рэалізацыі дзяржаўнай адукацыйнай палітыкі.

Дзяржава робіць усё магчымае дзеля зберажэння і прымнажэння лепшых педагагічных традыцый, для таго, каб маладыя грамадзяне Беларусі атрымалі найлепшую адукацыю, выраслі фізічна моцнымі і здаровымі, рэалізавалі свае таленты і сталі сапраўднымі патрыётамі Айчыны. Школа заўсёды была духоўным і інтэлектуальным фундаментам любога грамадства, менавіта ад яе залежыць наша будучыня.

Магутны патэнцыял яе – гэта, безумоўна, настаўніцкі корпус. Ступень прафесійнай падрыхтоўкі нашых педагогаў дазваляе ставіць і вырашаць складаныя і маштабныя адукацыйныя задачы. Мы ўдзячны вам за бескарыслівасць у працы, актыўнасць, уменне працаваць творча.

Хай і надалей, дарагія калегі, вашы справы, учынкі, намеры будуць асветлены мудрасцю і запальваюць сэрцы маладых незгасальным агнём пазнання, клічуць новыя пакаленні ў цудоўную краіну ведаў!

Моцнага вам здароўя, душэўнай згоды, асабістага шчасця і сямейнага цяпла!

Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў
Старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Андрэй Лук’яновіч

ПАШЫРЭННЕ ПРАВАВОГА ПОЛЯ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ

Адукацыя прызнана найважнейшым стратэгічным рэсурсам развіцця нашай дзяржавы. Пад такой тэмай прайшлі дні інфармавання ў адукацыйных ўстановах рэспублікі. На месцах шмат пытанняў узнікала па прававым забеспячэнні вышэйшых навучальных устаноў.

У 2004 годзе Урад рэспублікі адобрыў Канцэпцыю пераходу на шматступенчатую сістэму падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, якая ўводзіць дзве паслядоўныя ступені (бакалаўрыят і магістратуру). Кожная з іх уяўляе сабой завершаны цыкл навучання і забяспечвае атрыманне прафесійнай кваліфікацыі. Стратэгічныя напрамкі далейшага развіцця вышэйшай школы – паэтапны пераход на дыферэнцыраваныя тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў, пераарыентацыя магістратуры на падрыхтоўку да навучання ў аспірантуры з 1 верасня 2005 года – былі вызначаны Главой дзяржавы на сустрэчы з рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў. У жніўні бягучага года Міністэрства адукацыі зацвердзіла Палажэнне аб другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры) ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі.

Усе гэтыя змены патрабуюць удасканалення нарматыўнай прававой базы вышэйшай адукацыі. Каб даведацца, на якой ступені развіцця зараз знаходзіцца нарматыўная прававая база вышэйшай школы, якія змены адбываюцца ў структуры і змесце адукацыі, якім чынам рэгулюецца пераход на дыферэнцыраваныя тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і што можна чакаць ад распрацоўкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, мы звярнуліся да першага намесніка Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Жука.

Аляксандр Іванавіч, скажыце, калі ласка, у якім стане на сёння знаходзіцца нарматыўнае прававое забеспячэнне дзейнасці вышэйшай школы?

Станаўленне сістэмы нацыянальнай вышэйшай адукацыі суправаджалася з'яўленнем вялікай колькасці дакументаў, якія вызначалі асаблівасці яе функцыянавання ў пераходны перыяд. На працягу апошняга дзесяцігоддзя было распрацавана больш за 300 такіх дакументаў. У нашым парламенце на сёння знаходзіцца дапрацаваны праект закона аб вышэйшай адукацыі. У цяперашні час актуальнай з'яўляецца задача ўпарадкавання сістэмы нарматыўных актаў, якія забяспечваюць функцыянаванне вышэйшай школы.

Што плануецца зрабіць для гэтага?

У першую чаргу, правесці інвентарызацыю ўсіх нарматыўных дакументаў. Неабходна ліквідаваць шматстайнасць актаў па адным і тым жа пытанні, адаптаваць да новых умоў дакументы, якія ў значнай ступені захавалі сваю актуальнасць, частку дакументаў прызнаць страціўшымі сілу. Прадугледжваецца распрацоўка новых нарматыўных дакументаў і стварэнне рэестра дзеючых. Не менш важным з'яўляецца забеспячэнне эфектыўнасці прававога рэгулявання, даступнасці інфармацыі для зацікаўленых арганізацый і ўстаноў. Пры гэтым праца па ўсіх напрамках удасканалення нарматыўнай базы будзе праводзіцца адначасова.

З часу распрацоўкі і зацверджання адукацыйных стандартаў спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі ў 1997 – 2000 гг. адбыліся значныя змены ў мэтах падрыхтоўкі кадраў, структуры і змесце вышэйшай адукацыі. На што арыентуецца зараз Міністэрства адукацыі ва ўкараненні новых адукацыйных стандартаў?

Па ходу распрацоўкі і ўкаранення новага пакалення адукацыйных стандартаў павінны быць выкананы дзве абавязковыя ўмовы: па-першае, забяспечана пераемнасць навучання на розных узроўнях сістэмы адукацыі, па-другое, вызначаны патрабаванні да кампетэнцый спецыяліста, задавальненне якім дазволіць яму ў максімальна кароткія тэрміны прайсці сацыяльную і прафесійную адаптацыю пасля заканчэння ўстановы адукацыі. У працэсе распрацоўкі і ўзгаднення стандартаў дапускаецца ўдзел усіх зацікаўленых суб'ектаў – прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, розных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, што дазволіць павысіць якасць вышэйшай адукацыі, у першую чаргу ў адносінах забеспячэння яе практычнай накіраванасці.

У гэтым годзе плануецца ўвесці пакет дакументаў, якія вызначаць асаблівасці навучання на другой ступені вышэйшай адукацыі...

Так. Другая ступень вышэйшай адукацыі накіравана на засваенне навыкаў навуковай і даследчай дзейнасці, падрыхтоўку кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. У цяперашні час распрацаваны “Сістэматэзаваны паказальнік спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры)” у дапаўненне і развіццё Агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь “Спецыяльнасці і кваліфікацыі”.

Чакаецца вялікая праца па забеспячэнні плаўнага пераходу ад раней дзеючых спецыяльнасцей, да зноў уведзеных шляхам унясення неабходных змен і дапаўненняў ва ўстаноўчыя дакументы, ліцэнзіі і г.д. З мэтай упарадкавання гэтага працэсу распрацавана Перакадзіровачная табліца “Спецыяльнасці вышэйшай адукацыі другой ступені (магістратуры)”. Дзейнасць ВНУ па ўкараненні новых магістэрскіх спецыяльнасцей рэгулюецца Палажэннем аб другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратуры), якое ўжо зацверджана Міністэрствам адукацыі. Распрацоўваецца вучэбна-метадычная дакументацыя: мадэлі стандартаў, вучэбнага плана, вучэбных праграм.

Відаць, пераўтварэнні закранулі не толькі другую ступень вышэйшай школы, ці патрабуецца аптымізацыя навучання на першай ступені?

Канешне, неабходнасць рэалізацыі ўзаемасувязі паміж дзвюма ступенямі вышэйшай адукацыі патрабуе змянення нарматыўнай прававой базы для першай ступені. Плануецца выкананне Праграмы пераходу на дыферэнцыраваныя тэрміны падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у Рэспубліцы Беларусь на 2005-2010 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў. Важнейшымі накірункамі рэалізацыі Праграмы ў зазначаныя гады з'яўляюцца памяншэнне тэрмінаў падрыхтоўкі спецыялістаў у ВНУ да чатырох гадоў, памяншэнне колькасці абавязковых вучэбных дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага блока, перагляд зместу адукацыі ў вышэйшых навучальных установах з мэтай павелічэння ўдзельнай вагі практыкаарыентаваных ведаў і навыкаў, а таксама, што вельмі важна, павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў.

Якія прагнозы можна зрабіць наконт запатрабаванасці ў спецыялістах з вышэйшай адукацыяй на рынку працы?

Плануецца выканаць комплекс інавацыйных работ па забеспячэнні ўзаемасувязі сферы адукацыі, эканомікі і занятасці, прагназіраванні запатрабаванасці ў кадрах для вызначэння колькасці бюджэтных месцаў у сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў і магістраў. Першымі крокамі ў гэтым накірунку сталі распрацоўка і ўкараненне Агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь “Спецыяльнасці і кваліфікацыі”. Спецыяльнасці класіфікаваны па накірунках і відах эканамічнай дзейнасці, кваліфікацыі спецыялістаў пацвержаны першаснымі для выпускніка ВНУ пасадамі служачых. Рэалізацыя такога падыходу дазволіла ў першым набліжэнні сфарміраваць сістэму прагнозных паказчыкаў, якія вызначаюць запатрабаванасць у кадрах з вышэйшай адукацыяй. Міністэрства адукацыі праводзіць далейшую працу з зацікаўленымі міністэрствамі, установамі, прадпрыемствамі па вызначэнні і ўдакладненні такіх прагнозных паказчыкаў.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2005 г. №55 прадугледжана распрацоўка Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Што гэта дае для станаўлення прававой базы вышэйшай школы нашай краіны?

Вынікам работы па ўдасканаленні нарматыўнага прававога забеспячэння дзейнасці вышэйшай школы павінна стаць фарміраванне поўнай сістэматызаванай базы нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Чакаецца прыняцце Закона “Аб вышэйшай адукацыі”. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадугледжана распрацоўка Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Гэты дакумент, з аднаго боку, завершыць працэс фарміравання цэласнай і эфектыўнай сістэмы норм, з другога, забяспечыць стварэнне асновы для будучай канструктыўнай норматворчасці ў галіне вышэйшай адукацыі.

Гутарыла Кацярына Чарапок

Мерапрыемствы, запланаваныя на кастрычнік 2005 года

З 27 верасня па 23 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіць выстава работ студэнтаў творчага аб’яднання мастакоў “СтудАрт” Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарта г.Гомеля.

Тэл. 227-12-06

З 30 верасня па 1 кастрычніка на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Пытанні выкладання інфарматыкі ва ўмовах рэфармавання агульнаадукацыйнай сярэдняй школы і профільнага навучання».

Тэл. 222-62-98

1-2 кастрычніка каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прымуць удзел ў Міжнародным турніры па інтэлектуальных гульнях “Кубак Палесся”, які адбудзецца ў Гомельскім дзяржаўным абласным палацы дзяцей і моладзі.

Тэл. 227-12-06

З 1 па 10 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будуць праходзіць канцэртныя выступленні творчых калектываў Цэнтра, прысвечаныя Дню настаўніка.

Тэл. 227-12-06

З 1 па 30 кастрычніка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва будуць падведзены вынікі рэспубліканскага агляду-конкурсу сярод устаноў адукацыі на лепшую пастаноўку работы па ўпарадкаванню тэрыторыі “Упрыгожым Зямлю сваімі рукамі”.

Тэл. 264-87-28

2 кастрычніка каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (ювеналы) будуць прымаць удзел ў першым туры гарадскога чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, які пройдзе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.

Тэл. 227-12-06

4 кастрычніка каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (студэнты) будуць прымаць удзел ў першым туры гарадскога чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, які пройдзе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.

Тэл. 227-12-06

5 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць Школа маладога педагога “Тэхналогіі і псіхалагічныя аспекты гуртковага занятку”.

Тэл. 227-12-06

6 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе арганізаваны круглы стол “Каардынацыя дзейнасці дзяржаўных структур, устаноў пазашкольнага выхавання і навучання з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі: інфармацыйная падтрымка арганізацый як сродак задавальнення патрабаванняў у атрыманні ведаў у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”.

Тэл. 227-12-06

6-8 кастрычніка на вучэбна-спартыўнай базе “Вілія” Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў будзе арганізавана рэспубліканская спартакіяда “Алімпійскія надзеі” сярод дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Спартакіяда праводзіцца ў рамках прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі”.

Тэл. 200-14-82

7 кастрычніка ў навучальных установах прафтэхадукацыі, Рэспубліканскім доме навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі, Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будуць праходзіць сустрэчы з ветэранамі прафесійна-тэхнічнай адукацыі (дэлегацыямі абласцей і г. Мінска), прысвечаныя 65-годдзю сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Тэл. 263-24-70, 222-64-90

8 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе арганізаваны заезд дзяцей рэспублікі ў Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня” для ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Я, свет і зноў я”.

Тэл. 227-12-06

10-11 кастрычніка на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Вопыт і арганізацыя практычнай дзейнасці па развіцці творчых здольнасцей вучняў на ўроках выяўленчага мастацтва».

Тэл. 222-65-31

Да 12 кастрычніка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва будзе праходзіць выстава дзіцячай творчасці ў рамках фестывалю “Які цудоўны гэты свет!”, прысвечаная 75-годдзю дзяржаўнай сістэмы эколага-біялагічнай адукацыі. У выставе прымуць удзел 1500 чалавек.

Тэл. 264-87-28

12 кастрычніка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва плануецца правесці педагагічны савет “Рэалізацыя мегапраекта “Мая зямля”: праблемы і перспектывы”. У педсавеце будуць прымаць удзел 50 чалавек.

Тэл. 264-87-28

13 кастрычніка каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (юніёры) будуць прымаць удзел ў першым туры гарадскога чэмпіянату па гульні “Брэйн-рынг”, які пройдзе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.

Тэл. 227-12-06

14 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праходзіць дзіцячае свята, прысвечанае Дню маці.

Тэл. 227-12-06

15 кастрычніка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва адбудзецца свята “Загадкі лесавічка”, у якім прымуць удзел 120 чалавек.

Тэл. 264-87-28

16 кастрычніка каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (студэнты) будуць удзельнічаць у рэспубліканскім Кубку Беларусі па інтэлектуальных гульнях.

Тэл. 227-12-06

20 кастрычніка ў Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва будзе праводзіцца дзелавая гульня па выніках даследчай працы “Маладыя на шляху ў 21 стагоддзе”.

Тэл. 264-87-28

20 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе арганізаваны спецкурс “Атэстацыя – новая ступень прафесійнай кар’еры”.

Тэл. 227-12-06

20 і 21 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праходзіць рэспубліканскі семінар арганізатараў вольнага часу студэнцкай моладзі “Праблемы ўдасканалення выхаваўчай работы ў маладзёжным асяроддзі ў святле сучасных патрабаванняў”.

Тэл. 227-12-06

22-23 кастрычніка каманды Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будуць удзельнічаць у Міжнародным турніры па інтэлектуальных гульнях “Кубак Несцеркі”, які пройдзе ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі.

Тэл. 227-12-06

22 і 23 кастрычніка ў Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры “Зубраня” будзе праходзіць семінар арганізатараў летняга адпачынку і аздараўлення дзяцей “Летняя аздараўленчая кампанія 2005 года: ідэя, вопыт, праблемы”.

Тэл. 227-12-06

25 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе працаваць педагагічная лабараторыя “Вектар” – “Адукацыйная праграма як эфектыўная мадэль вучэбна-выхаваўчага працэсу”.

Тэл. 227-12-06

25-26 кастрычніка ўпраўленне спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі праводзіць у г. Гродна рэспубліканскі семінар-практыкум “Полісенсорны падыход у навучанні дзяцей з цяжкімі множнымі парушэннямі развіцця ва ўмовах ЦКРНіР і стварэнні карэкцыйна-развіццёвага асяроддзя”.

Тэл. 222-64-73

26 кастрычніка на базе дашкольнай установы мікрараёна “Лошыца” Ленінскага раёна г.Мінска адбудзецца нарада “Аб стане праграмна-метадычнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адукацыйнага працэсу ў дашкольных установах краіны”. У нарадзе прымуць удзел 20 чалавек.

Тэл. 200-14-82

26 кастрычніка ў дыска-клубе “Тунэль”(г. Мінск, пр.Пушкіна, 28) будзе арганізаваны асенні танцавальна-гульнявы вечар для слухачоў майстар-класа “Беларуская інструментальная этнафанія: месца ў культурнай і адукацыйнай прасторы XXI стагоддзя”.

Тэл. 227-12-06

26-27 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праходзіць рэспубліканскі майстар-клас “Беларуская інструментальная этнафанія: месца ў культурнай і адукацыйнай прасторы XXI стагоддзя” для кіраўнікоў дзіцячых і маладзёжных фальклорных аб’яднанняў.

Тэл. 227-12-06

26-27 кастрычніка на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі адбудзецца рэспубліканскі семінар «Фарміраванне жыццёвых навыкаў і здаровага ладу жыцця».

Тэл. 222-65-31

27 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе арганізавана рэспубліканская выстава фатаграфій падлеткаў, якія знаходзяцца ў навучальных установах зачыненага тыпу, – “Вочы і лёсы”.

Тэл. 227-12-06

27 кастрычніка ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праходзіць адзіны метадычны дзень “Стварэнне комплексу сучасных метадычных сродкаў для забеспячэння і суправаджэння вучэбна-выхаваўчага працэсу ў Цэнтры”.

Тэл. 227-12-06

31 кастрычніка Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі арганізуе заезд дзяцей рэспублікі ў Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня” для ўдзелу ў творча-гульнявым праекце “КампаніЯ”.

Тэл. 227-12-06

У кастрычніку Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі плануе правесці рэспубліканскі семінар-нараду “Гадзіна дыялогу” па актуальных пытаннях інфарматызацыі сярэдняй спецыяльнай адукацыі (віртуальны круглы стол): “Праблемы інфармацыйнага забеспячэння сярэдняй спецыяльнай адукацыі”.

Тэл. 226-46-07

У кастрычніку ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі будзе праводзіцца кансультацыйна-метадычная праца на базе тэматычных выстаў і фонду метадычнага кабінета.

Тэл. 227-12-06

У кастрычніку на базе Лідскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы пройдзе рэспубліканскі семінар-практыкум “Фарміраванне здаровага ладу жыцця як састаўная частка выхаваўчага працэсу”.

Тэл. 226-45-19

У кастрычніку Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі праводзіць наступныя рэспубліканскія курсы павышэння кваліфікацыі:

1. Работнікаў кантрольна-рэвізійных службаў Міністэрства адукацыі: “Удасканаленне прафесійнай падрыхтоўкі работнікаў кантрольна-рэвізійных службаў”.

2. Выкладчыкаў агульнаадукацыйных дысцыплін: “Сучасны ўрок: методыка прадмета” (хімія, біялогія).

3. Загадчыкаў бібліятэкамі, бібліятэкараў: “Сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця бібліятэчнай справы”.

Мэтавыя курсы:

1. Дырэктараў, намеснікаў дырэктараў каледжаў, ліцэяў: “Стратэгічнае планаванне развіцця ўстаноў прафесійнай адукацыі”.

2. Дырэктараў, намеснікаў дырэктараў устаноў адукацыі: Пазабюджэтная дзейнасць навучальных устаноў”.

3. Намеснікаў кіраўнікоў па вучэбнай рабоце, старшынь прадметных (цыклавых) камісій, метадыстаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, выкладчыкаў спецыяльных дысцыплін спецыяльнасцей па профілю адукацыі Тэхніка і тэхналогіі”: “Арганізацыйна-педагагічныя ўмовы ўкаранення адукацыйнага стандарта па спецыяльнасці ў адукацыйны працэс устаноў, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі”.

4. Намеснікаў дырэктараў па вучэбнай, вучэбна-метадычнай рабоце, метадыстаў, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання: “Метадычнае забеспячэнне вучэбнага працэсу ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі: сучасная інтэрпрэтацыя і падыходы”.

5. Выкладчыкаў, метадыстаў ўстаноў адукацыі: “Распрацоўка электронных сродкаў навучання”.

6. Педагогаў-псіхолагаў: “Дыягностыка і карэкцыя сумежных псіхічных парушэнняў у юнацкім узросце”.

Тэл. 235-84-43

26 сентября 2005
Пресс-релиз

Пресс-релиз


Республиканский фестиваль детского творчества «Как прекрасен этот мир!», посвященный 75-летию государственной системы эколого-биологического образования.


г. Минск, ул. Макаёнка, 8 28-30 сентября 2005 г.

30 сентября 2005 года исполняется 75 лет Учреждению образования «Республиканский экологический центр детей и юношества». С этим учреждением образования связано становление системы внешкольного воспитания и обучения эколого-биологического профиля в нашей стране.

К 75-летнему юбилею государственной системы эколого-биологического образования в учреждениях образования страны проведены конкурсы среди учащихся по различным направлениям: рисунков, фотографий, плакатов, поделок, экологических театров, агитбригад, театров флористической моды и т.д.

Итоги этих конкурсов будут подведены на республиканском фестивале детского творчества «Как прекрасен этот мир!», который состоится 28-30 сентября т.г. в Республиканском экологическом центре детей и юношества по адресу: г. Минск, ул. Макаёнка, 8.

Программа фестиваля:

28 сентября 2005 года

14.00 – 15.00 Торжественное открытие фестиваля

15.00 – 18.00 Конкурс экологических театров и агитбригад


29 сентября 2005 года

10.00 – 13.00 Продолжение конкурса экологических театров

14.00 – 18.00 Конкурс юных флористов


30 сентября 2005 года

10.00 – 12.00 Выступление театров флористической моды

15.00–17.00 Чествование ветеранов юннатского движения и педагогов учреждений внешкольного воспитания и обучения

Телефоны Республиканского экологического центра детей и юношества для справок: 264 87 28, 263 05 71.

14 сентября 2005
Постановление Министерства образования Республики Беларусь 02.09. 2005 № 75

УТВЕРЖДЕНО

Постановление

Министерства образования

Республики Беларусь

02.09. 2005 № 75


ИНСТРУКЦИЯ

о порядке проведения республиканского

конкурса профессионального мастерства

педагогических работников

«Учитель года Республики Беларусь»


ГЛАВА 1

ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ


1. Инструкция о порядке проведения республиканского конкурса профессионального мастерства педагогических работников «Учитель года Республики Беларусь» (далее - конкурс) определяет:

цели и задачи конкурса;

порядок участия в конкурсе;

порядок его организации и проведения;

порядок подведения итогов конкурса и награждения победителей; финансирование конкурса.

2. Конкурс представляет собой комплекс мероприятий по выявлению, обобщению, распространению опыта работы лучших педагогических работников Беларуси и направлен на:

развитие творческой деятельности педагогических работников по обновлению содержания образования;

рост профессионального мастерства педагогических работников;

поддержку инновационных технологий в области педагогики;

утверждение приоритета образования в обществе.

3. Основными задачами конкурса являются:

выявление и распространение эффективного педагогического и управленческого опыта;

создание условий для профессиональной и личностной самореализации педагогических работников;

выявление талантливых, творчески работающих педагогических работников;

повышение престижа педагогического труда и публичное признание вклада педагогических работников в развитие системы образования;

совершенствование механизмов оценки педагогического труда, качества образования;

привлечение внимания общественности к тенденциям развития передовой педагогической практики.

4. Конкурс проводится среди педагогических работников учреждений, обеспечивающих получение дошкольного, общего среднего и специального образования (далее - учреждения образования) независимо от ведомственной подчиненности и форм собственности на добровольной основе.


ГЛАВА 2

ПОРЯДОК ОРГАНИЗАЦИИ И ПРОВЕДЕНИЯ КОНКУРСА


5. Конкурс объявляется Министерством образования Республики Беларусь (далее - Министерство образования) и проводится не реже одного раза в три года.

6. Устанавливаются следующие этапы конкурса:

первый этап – в учреждениях образования, в том числе в учреждениях образования республиканского и областного подчинения;

второй этап – районный (городской);

третий этап – областной (Минский городской);

четвертый этап– республиканский (заключительный).

7. Организацию и проведение конкурса обеспечивают:

на первом этапе - учреждения образования, в том числе республиканского и областного подчинения;

на втором этапе - отделы (управления) образования местных исполнительных и распорядительных органов;

на третьем этапе - управления образования областных и комитета по образованию Минского городского исполнительных комитетов;

на четвертом этапе - Министерство образования.

8. Первый этап конкурса проводится не позднее ноября текущего учебного года, в котором объявляется о проведении конкурса, второй - не позднее января и третий - не позднее марта этого же текущего учебного года. Конкретные сроки проведения первого, второго и третьего этапов конкурса определяются соответственно учреждениями образования, государственными органами управления образованием и доводятся до сведения заинтересованных не позднее, чем за три месяца до начала соответствующего этапа конкурса.

Четвертый этап конкурса проводится не позднее профессионального праздничного дня - Дня учителя, в году, следующем за учебным годом, в котором было объявлено о проведении конкурса. Конкретный срок проведения четвертого этапа конкурса определяется Министерством образования и доводится до сведения заинтересованных не позднее, чем за три месяца до начала четвертого этапа конкурса.

9. Место проведения первого этапа конкурса определяется учреждениями образования, второго, третьего и четвертого - соответствующими государственными органами управления образованием.

10. Первый, второй и третий этапы могут включать в себя следующие конкурсные мероприятия:

творческое самопредставление участников соответствующего этапа конкурса;

видеоурок;

анкетирование;

тестирование на проверку знаний в области педагогики и психологии;

открытый урок (занятие) в классе (группе) со знакомым коллективом учащихся (воспитанников);

открытый урок (занятие) в классе (группе) с незнакомым коллективом учащихся (воспитанников);

методические мероприятия (педагогический совет, заседание совета школы, аттестационной комиссии, заседание методического объединения, творческой группы педагогов, открытая лекция, и другие);

педагогический брейн-ринг;

представление и защиту образовательного проекта.

11. Для подготовки и проведения конкурса создаются организационные комитеты (далее – оргкомитеты):

на первом этапе – учреждениями образования;

на втором, третьем и четвертом этапах – соответствующими государственными органами управления образованием.

12. Оргкомитеты утверждаются на первом этапе учреждениями образования, втором, третьем и четвертом этапах – соответствующими государственными органами управления образованием не позднее, чем за один месяц до начала соответствующего этапа конкурса.

13. На первом этапе конкурс проводится при наличии не менее двух кандидатов для участия в конкурсе (далее-кандидат).

14. Для участия в первом этапе конкурса в оргкомитет подаются заявки с описанием опыта работы кандидата и характеристикой, в соответствии с требованиями, предъявляемыми к кандидату пунктом 21 настоящей Инструкции.

Заявки могут подавать:

совет учреждения образования;

педагогический совет учреждения образования;

попечительский совет учреждения образования;

педагогический работник (самовыдвижение).

15. На первом этапе конкурса определяется один победитель - учитель года учреждения образования.

На втором этапе конкурса определяется один победитель - учитель года района (города).

На третьем этапе конкурса определяются один победитель - учитель года области (г. Минска) и два лауреата от каждой области и г.Минска.

На четвертом этапе конкурса определяется один победитель - учитель года Республики Беларусь лауреаты.

16. Оргкомитеты первого и второго этапов конкурса, в сроки, определенные оргкомитетами последующих этапов конкурса, подают заявки в оргкомитет последующего этапа конкурса для участия победителей в соответствующем этапе конкурса.

Учреждения образования республиканского и областного подчинения подают заявки для участия победителя первого этапа конкурса в оргкомитет третьего этапа конкурса.

Оргкомитеты третьего этапа конкурса подают заявки в оргкомитет четвертого этапа в срок, установленный оргкомитетом четвертого этапа конкурса для участия победителей и двух лауреатов от каждой области и г.Минска (далее - участники четвертого этапа конкурса) в четвертом этапе конкурса, и представляют следующие материалы по каждому участнику четвертого этапа конкурса:

план конкурсного урока (занятия);

образовательный проект.

17. Четвертый этап конкурса состоит из двух туров: финала и суперфинала.

18. Финал четвертого этапа конкурса (далее-финал) включает в себя следующие конкурсные мероприятия:

педагогическое и психологическое тестирование;

творческое самопредставление участников четвертого этапа конкурса;

два открытых урока (занятия).

Для первого открытого урока (занятия) коллектив учащихся (воспитанников), тему и уровень преподавания учебного предмета выбирает участник четвертого этапа конкурса, для второго открытого урока (занятия) - жюри четвертого этапа конкурса.

19. Во время финала могут проводиться внеконкурсные мероприятия:

командные представления участников четвертого этапа конкурса; выступления перед педагогической общественностью;

хобби-клуб «Мир моих увлечений»;

методический клуб.

В оргкомитет четвертого этапа конкурса могут быть представлены материалы об участниках четвертого этапа конкурса для публикации в средствах массовой информации.

20. По результатам финала в суперфинал четвертого этапа конкурса (далее-суперфинал) выходят не более 30% от общего количества участников финала.

Суперфинал включает следующие конкурсные мероприятия:

мини-урок (мини-занятие);

педагогический брейн-ринг;

конкурс-сюрприз;

представление и защиту образовательного проекта.


ГЛАВА 3

УЧАСТНИКИ КОНКУРСА


21. Кандидат на участие в конкурсе должен отвечать следующим требованиям:

высокий уровень духовности и активная гражданская позиция, основанная на государственной идеологии;

высокий уровень знаний в области педагогики, практической психологии, преподаваемого предмета (дисциплины);

наличие результативного авторского, инновационного опыта педагогической деятельности;

владение современными методиками и технологиями обучения и воспитания учащихся (воспитанников), приемами обобщения и развития педагогической практики.

22. К участию в конкурсе допускаются педагогические работники не зависимо от квалификационной категории, стажа работы и участия в конкурсах, проводимых ранее.

23. Участники конкурса имеют право на:

объективную оценку профессионального уровня;

методическую помощь от группы поддержки;

техническое обеспечение всех этапов конкурса;

своевременную и полную информацию о конкурсных мероприятиях и критериях их оценки;

внесение предложений по содержанию работы жюри и оргкомитета по завершению очередного этапа конкурса;

обращение в жюри конкурса по вопросам оценивания конкурсных мероприятий;

24. Участники конкурса обязаны:

выполнять требования настоящей Инструкции;

соблюдать нормы педагогической этики;

уважительно относиться к авторским правам коллег – участников конкурса;

соблюдать регламент, установленный жюри конкурса;

популяризировать свой педагогический опыт.


ГЛАВА 5

ОРГКОМИТЕТ И ЖЮРИ КОНКУРСА

25. В состав оргкомитета конкурса могут включаться представители государственных органов управления образованием, средств массовой информации, опытные педагоги, деятели науки и культуры, представители заинтересованных учреждений и иных организаций.

26. Оргкомитеты каждого этапа конкурса:

осуществляют непосредственное руководство подготовкой и проведением соответствующего этапа конкурса;

формируют и утверждают составы жюри;

определяют сроки подачи заявок для участия кандидатов в конкурсе;

принимают заявки и необходимые материалы для участия в соответствующем этапе конкурса;

принимают решение о допуске кандидатов для участия в соответствующем этапе конкурса;

направляют заявки для участия победителей и лауреатов в последующем этапе конкурса;

определяют количество и виды конкурсных мероприятий, форму проведения каждого из них за исключением четвертого этапа конкурса;

разрабатывают и утверждают программы проведения соответствующего этапа конкурса;

награждают победителей и лауреатов соответствующего этапа конкурса;

определяют номинации для награждения победителей и участников первого и второго этапов конкурса и победителей, лауреатов и участников третьего и четвертого этапов конкурса;

обеспечивают освещение хода подготовки, проведения и результатов соответствующего этапа конкурса;

разрабатывают смету расходов на проведение соответствующего этапа конкурса;

анализируют и обобщают итоги соответствующего этапа конкурса и информируют о результатах оргкомитеты последующих этапов конкурса;

содействуют широкому использованию педагогического опыта всех участников конкурса.

27. На каждом этапе конкурса на заседаниях оргкомитета принимаются решения, которые оформляются протоколами. Оргкомитет правомочен принимать решение, если на нем присутствует не менее 2/3 утвержденного состава оргкомитета. Решение оргкомитета считается принятым, если за него проголосовало более половины присутствующих на заседании членов оргкомитета.

28. Для подведения итогов и определения победителей и лауреатов на каждом этапе конкурса создается жюри.

Состав жюри всех этапов конкурса формируется из специалистов образовательных областей, имеющих квалификации, соответствующие квалификациям участников конкурса (не более 12 человек). Жюри возглавляет председатель.

29. Жюри каждого этапа конкурса:

утверждает критерии и показатели оценки уровня профессиональной компетентности участников конкурса;

оценивает конкурсные мероприятия на соответствующем этапе конкурса;

устанавливает регламент конкурсных мероприятий на каждом этапе конкурса;

информирует участников о результатах проведения всех конкурсных мероприятий соответствующего этапа конкурса;

рассматривает обращения участников по вопросам, возникшим в результате оценивания конкурсных мероприятий, на следующий день после завершения соответствующего этапа конкурса;

определяет победителей и лауреатов соответствующего этапа конкурса;

оформляет итоговую документацию и передает в оргкомитет соответствующего этапа конкурса.

30. На каждом этапе конкурса на заседаниях жюри принимаются решения, которые оформляются протоколами. Жюри правомочно принимать решение, если на заседании присутствует не менее 2/3 утвержденного состава жюри. Решение считается принятым, если за него проголосовало более половины присутствующих на заседании членов жюри.


ГЛАВА 6

ПОДВЕДЕНИЕ ИТОГОВ ЧЕТВЕРТОГО ЭТАПА КОНКУРСА

И НАГРАЖДЕНИЕ ПОБЕДИТЕЛЕЙ И ЛАУРЕАТОВ


31. Из числа участников четвертого этапа конкурса, вышедших в суперфинал, на основании заключительного протокола заседания жюри объявляется победитель – учитель года Республики Беларусь (далее - победитель конкурса) и лауреаты.

Победителю конкурса вручается символ конкурса – «Хрустальный журавль» и диплом победителя конкурса, лауреатам – «Хрустальный журавлик» и дипломы I, II, III степеней.

Участникам четвертого этапа конкурса, не вышедшим в суперфинал, вручается «Хрустальный журавлик».

32. Устанавливаются следующие призы:

для победителя конкурса – стоимостью в размере 40 базовых величин;

для лауреатов, награжденных:

дипломом I степени - 20 базовых величин;

дипломом II степени – 15 базовых величин;

дипломом III степени - 10 базовых величин.

33. Участники четвертого этапа конкурса могут быть представлены к награждению Грамотами Министерства образования Республики Беларусь, Почетными грамотами Министерства образования Республики Беларусь, нагрудным знаком Министерства образования Республики Беларусь “Выдатнік адукацыі” в соответствии с актами законодательства Республики Беларусь.

34. Республиканские органы государственного управления, местные исполнительные и распорядительные органы, средства массовой информации, общественные объединения и иные организации могут устанавливать специальные премии и призы для награждения участников четвертого этапа конкурса.


ГЛАВА 7

ФИНАНСИРОВАНИЕ КОНКУРСА


35. Финансирование первого, второго и третьего этапов осуществляется соответствующими государственными органами управления образованием за счет средств местных бюджетов и в пределах средств, выделенных на образование.

36. Четвертый этап конкурса финансируется Министерством образования Республики Беларусь за счет средств республиканского бюджета по разделу 14 подразделу 09 «Прочие расходы в области образования».

37. Для финансирования конкурса могут быть использованы доходы учреждений образования от внебюджетной деятельности в порядке, установленном законодательством, иные источники, не запрещенные законодательством Республики Беларусь.


12 сентября 2005
Проект правил приема в учреждения, обеспечивающие получение высшего образования.

Праект

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


_____ _______ 2005 г.


ПРАВІЛЫ ПРЫЁМУ

ВА ЎСТАНОВЫ, ЯКІЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ

ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ.

1. Дадзеныя Правілы рэгулююць парадак прыёму грамадзян на ўсе формы навучання (дзённую, завочную, вячэрнюю) ва ўстановы Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці і формаў уласнасці.

2. Права на атрыманне вышэйшай адукацыі ва ўстановах Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі (далей – ВНУ), маюць асобы, якія атрымалі агульную сярэднюю ці сярэднюю спецыяльную адукацыю.

3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, асобы беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных ВНУ на бюджэтнай аснове.

Парадак прыёму грамадзян іншых замежных дзяржаў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

4. Колькасць бюджэтных месцаў для прыёму абітурыентаў на атрыманне вышэйшай адукацыі ў дзяржаўныя ВНУ вызначаецца кантрольнымі лічбамі прыёму па формах атрымання адукацыі, якія зацвярджаюцца заснавальнікамі ў межах сродкаў, вызначаемых бюджэтам.
Колькасць месцаў для прыёму абітурыентаў у дзяржаўныя ВНУ на навучанне за аплату фізічнымі і юрыдычнымі асобамі звыш кантрольных лічбаў прыёму, а таксама ў прыватныя ВНУ вызначаюцца ВНУ ў адпаведнасці з максімальнай колькасцю навучэнцаў, прадугледжанай спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць.

5. Колькасць бюджэтных і платных месцаў для навучання ў дзяржаўных і прыватных ВНУ даводзіцца імі да ведама зацікаўленых штогод да 1 красавіка.

6. Другую і наступныя вышэйшыя адукацыі можна атрымаць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

7. Тэрміны прыёму дакументаў, уступных іспытаў і залічэння:

7.1. на дзённую форму атрымання адукацыі ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт», Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, установу адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», установу адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, установу адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, установу адукацыі «Камандна-інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь», установу адукацыі «Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»:

прыём дакументаў – з 1 па 15 ліпеня;

уступныя іспыты на дзённую форму навучання – з 17 па 20 ліпеня;

залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, – па 22 ліпеня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты – па 4 жніўня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты навучання – 5 жніўня;

7.2. на дзённую форму атрымання адукацыі у іншыя дзяржаўныя і прыватныя ВНУ:

прыём дакументаў– з 1 па 25 ліпеня;

уступныя іспыты – з 27 па 31 ліпеня;

залічэнне ў дзяржаўныя ВНУ на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму, – па 2 жніўня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты – па 7 жніўня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты – 8 жніўня;

7.3. на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў дзяржаўныя і прыватныя ВНУ (акрамя ВНУ сельскагаспадарчага профілю):

прыём дакументаў – з 1 па 12 жніўня;

уступныя іспыты – з 14 па 18 жніўня;

залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму –
па 20 жніўня;

прыём дакументаў для ўдзелу ў конкурсе на навучанне на ўмовах аплаты – па 22 жніўня;

залічэнне на атрыманне адукацыі на ўмовах аплаты – па 23 жніўня.

7.4. на завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю:

прыём дакументаў – з 1 па 30 лістапада;

уступныя іспыты – з 1 па 20 снежня;

залічэнне на месцы, якія вызначаны кантрольнымі лічбамі прыёму і на ўмовах аплаты, – па 25 снежня.

8. Асобы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі, падаюць асабіста або па пошце ў прыёмную камісію ВНУ наступныя дакументы:

заяву на імя рэктара;

арыгінал дакумента ўстаноўленага адзінага ўзору аб адукацыі адпаведнага ўзроўню;

арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэстыравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у бягучым годзе;

медыцынскую даведку па форме, устаноўленую Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;

выпіску з працоўнай кніжкі (для тых, хто працуе);

даведку сельскага выканаўчага камітэта, якая пацвярджае пастаяннае пражыванне ў сельскіх населеных пунктах;

даведку службы занятасці насельніцтва (для тых, хто знаходзіцца на яе ўліку);

6 фотакартак памерам 3x4;

копію пасведчання аб нараджэнні – для асобаў беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў і пражываюць на іх тэрыторыі;

дакумент, які пацвярджае вучобу або работу (ці іншае) для тых, хто атрымаў агульную сярэднюю і сярэднюю спецыяльную адукацыю ў папярэднія гады;

дакументы, якія пацвярджаюць права на ільготы.

Пашпарт або другі дакумент, які яго замяняе, прад’яўляецца абітурыентам асабіста.

9. Абітурыенты здаюць тры ўступныя іспыты: па дзяржаўнай мове (беларускай ці рускай мове – на выбар) і два іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці.

Уступныя іспыты праводзяцца ў форме: абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання (ЦТ); цэнтралізаванага тэстыравання па жаданні абітурыентаў на платнай аснове (ЦТ); тэстыравання ці іншай форме (па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ).

Абітурыенты здаюць наступныя іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці:



фізічны – матэматыка (ЦТ), фізіка;

матэматычны – фізіка (ЦТ), матэматыка;

хімічны – біялогія (ЦТ), хімія;

біялагічны – хімія (ЦТ), біялогія;

экалагічны, медыка-фармацэўтычны, ветэрынарны, аграрны, харчаванне – біялогія (ЦТ), хімія;

тэхніка-тэхналагічны – матэматыка (ЦТ), фізіка;

хіміка-тэхналагічны – матэматыка (ЦТ), хімія;

мовазнаўства, літаратуразнаўства

журналістыка – гісторыя Беларусі (ЦТ), літаратура (беларуская, руская);

– гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць;

філасофскі, сацыялагічны, культуралагічны – гісторыя Беларусі (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

гістарычны – гісторыя Беларусі (ЦТ), сусветная гісторыя навейшага часу;

міжнародныя адносіны – замежная мова (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

культура – гісторыя Беларусі (ЦТ), творчасць;

фізічнае выхаванне і спорт – біялогія (ЦТ), фізкультура;

педагогіка, псіхалогія, дэфекталогія – гісторыя Беларусі (ЦТ), біялогія;

пачатковая адукацыя – гісторыя Беларусі (ЦТ), матэматыка;

эканамічны – замежная мова (ЦТ), матэматыка;

правазнаўства – матэматыка (ЦТ), Чалавек. Грамадства. Дзяржава;

геаграфія, турызм – матэматыка (ЦТ), геаграфія;

замежная мова – гісторыя Беларусі (ЦТ), замежная мова;

ваенна-тэхнічны – фізіка (ЦТ), матэматыка;

ваенна-агульнавайсковы – гісторыя Беларусі (ЦТ), фізкультура;

ваенна-гуманітарны – матэматыка (ЦТ), гісторыя Беларусі.

Абітурыенты, якія не вывучалі гісторыю Беларусі, могуць здаваць іспыт па сусветнай гісторыі навейшага часу.

Пры падрыхтоўцы спецыялістаў па дадатковай спецыяльнасці (спецыялізацыі) у ВНУ другім уступным іспытам па профілі (напрамку) з’яўляецца прадмет, адпаведны гэтай спецыяльнасці (спецыялізацыі).


10. Па агульнаадукацыйных прадметах (фізіка, матэматыка, біялогія, хімія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская), руская мова, беларуская мова, Чалавек. Грамадства. Дзяржава, сусветная гісторыя навейшага часу, гісторыя Беларусі, геаграфія) уступныя іспыты праводзяцца як цэнтралізаванае тэстыраванне па жаданні абітурыентаў на платнай аснове ў тэрміны, вызначаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Мінадукацыі).

Два абавязковыя ўступныя іспыты, адзін з якіх па беларускай ці рускай мове (на выбар), а другі абавязковы ўступны іспыт па профілі (напрамку) спецыяльнасці, для выпускнікоў бягучага года і папярэдніх гадоў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі, праводзяцца ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання на бюджэтнай аснове ў тэрміны: па беларускай мове – апошняя нядзеля мая; па рускай мове – першая нядзеля чэрвеня і па профілі (напрамку) спецыяльнасці – у тэрміны, вызначаныя Мінадукацыі .

Абітурыенты маюць права здаваць уступны іспыт на бюджэтнай аснове ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання не больш, чым па двух з пералічаных прадметаў (матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, Чалавек.Грамадства.Дзяржава, сусветная гісторыя навейшага часу, гісторыя Беларусі, геаграфія, замежная мова (англійская, іспанская, нямецкая, французская).

Абітурыенты, якія па ўважлівых прычынах не з’явіліся на ўступны іспыт па беларускай ці рускай мове (на выбар), які праводзіцца ў форме абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання на бюджэтнай аснове, а таксама абітурыенты, якія не змаглі прыбыць у Рэспубліку Беларусь з тэрыторыі замежных дзяржаў на абавязковы ўступны іспыт па беларускай ці рускай мове (на выбар), здаюць дадзены іспыт 27 чэрвеня.

11. Трэці ўступны іспыт абітурыенты здаюць па профілі (напрамку) спецыяльнасці ў ВНУ у форме тэстыравання ці іншай (пісьмовы, вусны экзамен).

Вынікі цэнтралізаванага тэстыравання, праведзенага ў бягучым годзе на платнай і бюджэтнай аснове могуць быць залічаны па рашэнні прыёмнай камісіі ў адпаведнасці з Парадкам прыёму ў адпаведную ВНУ ў якасці трэцяга ўступнага іспыта па профілі (напрамку) спецыяльнасці.

Абітурыенты з парушэннямі слыху, парушэннямі зроку і парушэннямі апорна-рухальнага апарату, якія па медыцынскіх паказаннях маюць права на навучанне ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў па выбранай спецыяльнасці здаюць усе ўступныя іспыты на ўсе формы атрымання адукацыі ў ВНУ.

12. Абітурыенты маюць права здаваць любы ўступны іспыт па выбары на беларускай ці рускай мове, акрамя беларуская ці рускай мовы – па профілі мовазнаўства, літаратуразнаўства.

13. Прыём абітурыентаў ва ўстановы медыцынскага профілю ажыццяўляецца толькі па выніках цэнтралізаванага тэстыравання на бюджэтнай і платнай аснове, праведзенага Рэспубліканскім інстытутам кантролю ведаў у бягучым годзе па прадметах уступных іспытаў – беларуская ці руская мова (па выбары абітурыента), хімія, біялогія. Парадак падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў у форме абавязковага цэнтралізаванага тэстыравання вызначаецца нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць падрыхтоўку і правядзенне цэнтралізаванага тэстыравання.

14. Уступныя іспыты праводзяцца па праграмах, якія складаюцца на аснове адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі і зацвярджаюцца Мінадукацыі.

Праграмы ўступных іспытаў па прадметах культуры, жывапісу, мастацтва, музыкі, архітэктуры і фізічнай культуры («творчасць») распрацоўваюцца і зацвярджаюцца заснавальнікам па ўзгадненні з Мінадукацыі.

15. Ацэнка ведаў абітурыентаў ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале.

16. Абітурыенты, якія не з’явіліся на ўступныя іспыты без уважлівых прычын або атрымалі адзнакі 0, 1, 2 балы, да астатніх іспытаў і ўдзелу ў конкурсе на залічэнне не дапускаюцца.

Абітурыенты, якія не з’явіліся на ўступныя іспыты па ўважлівай прычыне, дапускаюцца па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ да іх здачы ў тэрміны, якія абмежаваны раскладам уступных іспытаў адпаведнай формы атрымання адукацыі.

17. Залічэнне ў ВНУ ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з колькасцю балаў, набраных абітурыентамі па выніках уступных іспытаў.

У выпадку, калі ўсе ўступныя іспыты праводзяцца ў форме цэнтралізаванага тэстыравання ці тэстыравання ў ВНУ, конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з колькасцю балаў, набраных абітурыентамі па адпаведнай шкале ў залежнасці ад формы правядзення ўступных іспытаў.

Па рашэнні прыёмнай камісіі ВНУ конкурс можа праводзіцца: па ВНУ, па факультэце, па групе спецыяльнасцей, па спецыяльнасці, па спецыялізацыі.

18. Залічэнне на бюджэтныя і платныя месцы па ўсіх формах навучання (дзённая, завочная і вячэрняя), колькасць якіх вызначаецца прапарцыянальна пададзеным заявам, праводзіцца па асобным конкурсе сярод выпускнікоў:

устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і знаходзяцца ў сельскай мясцовасці (далей – сельская ўстанова адукацыі). У конкурсе маюць права ўдзельнічаць выпускнікі, якія на момант атрымання агульнай сярэдняй адукацыі пражывалі ў сельскіх населеных пунктах не менш як два гады;

устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і размешчаны ў іншых населеных пунктах (далей – гарадская ўстанова адукацыі).

У тых выпадках, калі конкурсны бал выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі аднолькавы або перавышае конкурсны бал выпускнікоў гарадскіх устаноў адукацыі, залічэнне ажыццяўляецца па агульным конкурсе.

19. Пры неабходнасці мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў залічэнне абітурыентаў ажыццяўляецца па асобным конкурсе згодна з даведзенымі планамі мэтавага прыёму да 20 % ад кантрольных лічбаў.

Абітурыенты, якія не залічаны па конкурсе на мэтавую падрыхтоўку, маюць права ўдзельнічаць у агульным конкурсе.

20. Без уступных іспытаў на адпаведныя спецыяльнасці на бюджэтныя месцы ў ВНУ залічваюцца: пераможцы міжнародных і рэспубліканскай (дыпломы I, II, III ступені) прадметных алімпіяд, праведзеных Мінадукацыі;

пераможцы прадметных алімпіяд (дыпломы I, II, III ступені), праведзеных Беларускім дзяржаўным універсітэтам у бягучым навучальным годзе сярод выпускнікоў сельскіх устаноў адукацыі;

пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх (дыпломы I, II, III ступені) алімпіяд і конкурсаў па прадметах мастацтва і культуры («творчасць»), якія праведзены Міністэрствам культуры ў бягучым навучальным годзе ў адпаведнасці з палажэннямі, узгодненымі з Мінадукацыі;

пераможцы рэспубліканскіх (дыпломы I, II, III ступені) алімпіяд і конкурсаў па фізічнай культуры па алімпійскіх відах спорту, якія праведзены Міністэрствам спорту і турызму ў бягучым навучальным годзе ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з палажэннямі, узгодненымі з Мінадукацыі;

пераможцы і прызёры алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы апошніх двух гадоў;

асобы, якія ўзнагароджаны нагрудным знакам лаўрэата спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі.

21. Пераможцы міжнародных і рэспубліканскай (дыпломы I, II, III ступені) прадметных алімпіяд па інфарматыцы і астраноміі, праведзеных у бягучым навучальным годзе, залічваюцца ў ВНУ на бюджэтныя месцы без уступных іспытаў на спецыяльнасці фізічнага, матэматычнага і тэхнка-тэхналагічнага профіляў.

Пераможцам абласных тураў, Мінскага гарадскога рэспубліканскіх прадметных алімпіяд (дыплом I ступені), праведзеных Мінадукацыі ў бягучым навучальным годзе, залічваецца вышэйшы бал па адпаведнаму прадмету ўступнага іспыта.

Пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай і рускай мовах, якія праведзены Мінадукацыі і Беларускім дзяржаўным універсітэтам у бягучым навучальным годзе, пры паступленні на спецыяльнасці, дзе іспыт па беларускай ці рускай мове не адпавядае профілю (напрамку) абранай спецыяльнасці, выстаўляецца вышэйшы бал.

22. Па-за конкурсам, акрамя спецыяльнасцей, на якіх у мінулым годзе конкурс склаў 5 і болей чалавек на месца, залічваюцца:

дзеці-сіроты і дзеці, што засталіся без апекі бацькоў;

дзеці з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых і служачых, што займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях, якія загінулі (памерлі) ці сталі інвалідамі ў час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкіх войскаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) у мірны час пры праходжанні ваеннай службы;

дзеці з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама якія загінулі (памерлі) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў;

дзеці з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь, якія загінулі (памерлі) пры выкананні службовых абавязкаў;

інваліды I і II групы, а таксама дзеці-інваліды, на момант падачы дакументаў, якім не супрацьпаказана навучанне і якія могуць наведваць заняткі;

абітурыенты, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкулам 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 10, арт. 111);

асобы беларускай нацыянальнасці, якія з’яўляюцца грамадзянамі замежных дзяржаў і пражываюць на іх тэрыторыі, па рэкамендацыях беларускіх суполак ці ўстаноў адукацыі, узгодненых да 15 сакавіка бягучага года з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Мінадукацыі, на выдзеленыя заснавальнікам месцы ў межах кантрольных лічбаў прыёму, якія фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў;

прапаршчыкі, ваеннаслужачыя, якія праходзяць службу па кантракце, зволеныя ў 2005 годзе ў запас і маюць рэкамендацыі вайсковых часцей, ваеннаслужачыя тэрміновай службы, якія праслужылі не менш аднаго года і маюць рэкамендацыі вайсковых часцей, у межах 10% кантрольных лічбаў залічваюцца ў ВНУ Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

23. Пераважнае права на залічэнне пры аднолькавай колькасці балаў у парадку пералічэння маюць:

асобы, пералічанныя ў п.22, якія ўдзельнічаюць у агульным конкурсе;

інваліды III групы;

абітурыенты, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкуламі 19, 20, 23-25 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”;

звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам і рэкамендацыі воінскіх часцей;

абітурыенты з мнагадзетных сем’яў;

пераможцы абласных тураў рэспубліканскіх прадметных алімпіяд;

пераможцы рэспубліканскіх і абласных турніраў і конкурсаў па прадметах уступных іспытаў;

абітурыенты, якія ўзнагароджаны залатым, сярэбраным медалём ці скончылі ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі (на аснове агульнай базавай адукацыі), з дыпломам з адзнакай;

абітурыенты, якія маюць больш высокі бал у сертыфікаце цэнтралізаванага тэстыравання па профільных прадметах;

абітурыенты, якія маюць больш высокі сярэдні бал атэстата (дыплома).

24. На завочную і вячэрнюю формы атрымання адукацыі ў межах кантрольных лічбаў прыёму ў першую чаргу па конкурсе залічваюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю спецыяльную ці прафесійна-тэхнічную адукацыю, або працуюць не меньш як 6 месяцаў і паступаюць на адпаведныя ці роднасныя спецыяльнасці.

Па конкурсе залічваюцца іншыя абітурыенты у межах 20% ад кантрольных лічбаў прыёму, а таксама на вакантныя месцы, якія засталіся пасля залічэння вышэйпералічаных асобаў па конкурсе.

25. На скарочаны тэрмін навучання па конкурсе ажыццяўляецца прыём абітурентаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, пры ўмове выканання патрабаванняў адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі па адпаведнай спецыяльнасці.

Абітурыенты, якія паступаюць на скарочаны тэрмін навучання, здаюць уступныя іспыты па профілі (напрамку) спецыяльнасці ці прадметах вучэбнага плана спецыяльнасці (па рашэнні прыёмнай камісіі).

26. Залічэнне на любую спецыяльнасць у дзяржаўныя і прыватныя ВНУ на ўмовах аплаты ажыццяўляецца по асобнаму конкурсу на аснове вынікаў уступных іспытаў (пры ўмове іх адпаведнасці).

27. ВНУ ў месячны тэрмін з дня апублікавання дадзеных Правілаў прыёму вызначаюць Парадак прыёму ў адпаведнай ВНУ па ўзгадненні з заснавальнікам і Мінадукацыі.

28. Усе іншыя пытанні па прыёме, якія не адлюстраваны ў Правілах прыёму, вырашаюцца ВНУ у адпаведнасці з нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.


05 сентября 2005
Пресс-релиз "Неделя учреждений внешкольного воспитания и обучения"

В рамках Недели по всей стране пройдут дни открытых дверей учреждений внешкольного воспитания и обучения, будут организованы выступления творческих детских, юношеских и молодежных коллективов учреждений внешкольного воспитания и обучения в других учреждениях образования, состоятся выставки-ярмарки творческих достижений педагогов и воспитанников внешкольных учреждений.

Заключительным мероприятием Недели станет детский праздник, который пройдет 11 сентября 2005 года с 11.30 до 16.00 в Центральном детском парке имени А.М. Горького г. Минска. Организаторами праздника являются Национальный центр художественного творчества детей и молодежи, Республиканский центр технического творчества учащихся, Республиканский экологический центр детей и юношества, Республиканский центр туризма и краеведения учащейся молодежи.


В программе праздника: театрализованные представления, выставки декоративно-прикладного и технического творчества, конкурсно-игровые программы, показательные выступления юных техников, туристская эстафета.


Активные участники праздника будут награждены призами и сувенирами.



В Республике Беларусь работает 359 учреждений внешкольного воспитания и обучения, в 27287 объединениях по интересам которых (художественного и технического творчества, эколого-биологического и туристско-экскурсионного профилей) занимается более 362 тысяч детей и учащихся.



Тел. для справок – 200-14-11