Выберите шрифт: Arial Times New Roman

Интервал между буквами: Стандартный Средний Большой

«Моўны ланцужок»: аб'ядноўваем сэрцы праз магутнасць роднага слова

Опубликовано: 03.11.2026
«Моўны ланцужок»: аб'ядноўваем сэрцы праз магутнасць роднага слова
Міністэрства адукацыі працягвае падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай мовы як асновы нацыянальнай ідэнтычнасці і духоўнай бяспекі краіны. Яркай ініцыятывай, якая атрымала шырокі водгук у грамадстве, стаў праект «Моўны ланцужок» (таксама вядомы ў фармаце «Родны ланцужок» і «Ланцужок родных слоў»), які актыўна рэалізуецца ва ўстановах адукацыі па ўсёй краіне па иніцыятыве саміх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

Сутнасць ініцыятывы заключаецца ў сімвалічным аб'яднанні навучэнцаў, педагогаў і бацькоў у адзіны ланцужок тых, хто шчыра любіць і штодзённа ўжывае роднае слова. У рамках акцыі ў дзіцячых садках і школах рэгулярна праводзяцца тэматычныя тыдні беларускай мовы і літаратуры, віктарыны, пазнавальныя гульні і конкурсы на веданні роднай мовы. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца фармат «Слова тыдня», у рамках якога ўстановы адукацыі знаёмяць дзяцей і іх сем'і з глыбокім сэнсам і прыгажосцю асобных беларускіх слоў, такіх як «матуля», «пяшчота» або «калыханка», якія перадаюцца ад пакалення да пакалення.

Важным складнікам праекта з'яўляецца сямейнае выхаванне. Бацькі разам з дзецьмі ствараюць кароткія відэаролікі, дэманструючы, як родная мова гучыць у іх дамах, і дзеляцца імі ў сацыяльных сетках, адзначаючы адзіным хэштэгам. Гэта не толькі спрыяе папулярызацыі жывой беларускай мовы, але і ўмацоўвае сувязь паміж пакаленнямі, захоўваючы мову як неацэнную спадчыну нашых продкаў.

Падобныя ініцыятывы маюць вялікае выхаваўчае значэнне. Яны фарміруюць ва ўдзельнікаў устойлівы інтарэс да роднага слова, выхоўваюць павагу да культурнай спадчыны і пачуццё гонару за сваю краіну.

Нашы ўстановы адукацыі запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да «Роднага ланцужка» – і маленькіх беларусаў, і іх бацькоў, і настаўнікаў! Гаварыце па-беларуску, чытайце беларускія кнігі, спявайце родныя песні і дзяліцеся сваімі гісторыямі. Разам мы ствараем моцны і непарыўны ланцужок, які злучае сэрцы і захоўвае духоўны код беларусаў.

Сачыце за новымі публікацыямі, фотаздымкамі і гісторыямі ўдзельнікаў акцыі ў сацыяльных сетках.

Возврат к списку